На Вілейскім вадасховішчы ратавалі мужчыну і жанчыну, якія былі на востраве

Мужчыну і жанчыну забралі з вострава (ілюстрацыйнае фота)

Мужчыну і жанчыну забралі з вострава (ілюстрацыйнае фота) / vk.com

На Вілейскім вадасховішчы ратавалі мужчыну і жанчыну, якія адпачывалі на невялікім востраве. Іх там заспела непагадзь (штармавое надвор'е), лодка патанула, і яны звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў. Ім дапамаглі — на лодцы даставілі на "вялікую зямлю", дзе заставаўся аўтамабіль, разам з рэчамі.

Як піша раённая газета, мужчына і жанчына былі напалоханыя, ад медыцынскай дапамогі адмовіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі