Палітвязня Зянковіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Юрый Зянковіч у судзе, жнівень 2022-га

Юрый Зянковіч у судзе, жнівень 2022-га / БЕЛТА

Палітвязня Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. За "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы". Як паведамляюць праваабаронцы, 7 жніўня яго справу разгледзіць суд Ленінскага раёна Магілёва (суддзя — Вікторыя Палякова).

Зянковіч — юрыст, мае грамадзянства Беларусі і ЗША. Ён быў затрыманы ў красавіку 2021-га ў Маскве па справе аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" у Беларусі і вывезены на радзіму. У верасні 2022-га асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Юрый Зянковіч быў прызнаны вінаватым не толькі ў "змове", але і ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім", "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады", "распальванні сацыяльнай варожасці". 

У канцы 2022 года палітвязня зноў судзілі, на гэты раз па справе аб "абразе прадстаўніка ўлады". Паводле пярэдняй інфармацыі, Зянковічу тады дадалі яшчэ паўгода. Спачатку ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2 (там на яго аказваўся ціск). Палітвязень правёў у ШІЗА 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі