Падчас праверкі звестак аб мініраванні было эвакуявана больш за 2000 чалавек

Падчас праверкі звестак аб мініраванні было эвакуявана больш за 2000 чалавек

Следчы камітэт з пачатку 2019 года пачаў 35 крымінальных спраў за заведама непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку, паведамляе прэс-служба ведамства ў сваім Telegram-канале. 

Падчас расследавання былі выяўленыя 14 асобаў, датычных да падобных паведамленняў. А па шасці крымінальных справах ужо вынесены абвінаваўчы прысуд.

19 жніўня па электроннай пошце прыйшло паведамленне пра мініраванне пяці мінскіх гатэляў, Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", сталічнага і абласных чыгуначных вакзалаў. Было эвакуявана больш за 2000 чалавек. Выбуховых прыстасаванняў нідзе не было выяўлена. 

Прэс-служба СК адзначае, што ведамства пачало крымінальную справу па сённяшнім паведамленні аб мініраванні. Таксама следчыя ў Магілёве праверылі працоўнае месца супрацоўніка Беларускай чыгункі, які атрымаў паведамленне аб мініраванні сталічнага чыгуначнага вакзала. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі