Падчас перапісу ў беларусак спытаюць, ці не збіраюцца яны завесці дзяцей

Падчас перапісу ў беларусак спытаюць, ці не збіраюцца яны завесці дзяцей

Падчас перапісу ў беларусак спытаюць, ці не збіраюцца яны завесці дзяцей. Пра падрыхтоўку да маштабнага мерапрыемства распавяла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева. Паводле яе слоў, агулам у перапісным аркушы будзе 49 пытанняў. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня", пашыраны блок міграцыйных пытанняў. Напрыклад, перапісчыкі пацікавяцца, ці хочуць людзі з'ехаць з Беларусі, чаму не працуюць на тэрыторыі свайго рэгіёна. Будзе апытальнік па сельскай гаспадарцы.

Перапіс насельніцтва нашай краіны прызначаны на кастрычнік 2019 года. Яго правядзе спецыяльна падрыхтаваны часовы персанал.

Як вядома, летась у Маладзечанскім раёне правялі пробны перапіс. Мядзведзева яго вынікамі задаволеная. Дзякуючы выкарыстанню планшэтаў, утрая скарачаецца час апытання.

Падчас перапісу ў беларусак спытаюць, ці не збіраюцца яны завесці дзяцей
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі