Падчас пажару ў гасцініцы ў Маскве загінулі 7 чалавек, быў падпал

Пажар у Маскве / mchs.gov.ru
Пажар у Маскве / mchs.gov.ru

Падчас пажару ў гасцініцы ў Маскве загінулі 7 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Колькасць пацярпелых павялічылася да 11. Позна ўвечары ў аўторак на Міжнароднай вуліцы загарэлася гасцініца "МКМ". Узгаранне было на пятым паверсе 16-павярховага будынка. Яго плошча склала каля 100 квадратных метраў (па іншых звестках — каля 300).

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "аказанне паслуг, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі". Аднак, як піша @bazabazon, прычынай пажару мог стаць падпал. Гэтая версія пацвердзілася. Адзін з пацярпелых распавёў, што ўзгаранне арганізаваў мужчына, які падпаліў асабістыя рэчы (ён верагодна быў у неадэкватным стане).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі