Вы тут

Падчас матчу ЛЕ на мінскім стадыёне "Дынама" аб'явілі пажарную трывогу

ФК "Дынама-Мінск"

Увечары 18 ліпеня падчас матчу футбольнай Лігі Еўропы паміж мінскімі дынамаўцамі і "Ліепаяй" на стадыёне "Дынама" аб'явілі пажарную трывогу. "Увага, пажарная небяспека! — аб'явіла дыктар. — Просьба работнікам і наведвальнікам пакінуць памяшканне". Відэа можна паглядзець тут.

Некаторыя гледачы нават пачалі пакідаць трыбуны. Аднак ужо праз хвіліну аб'явілі пра адбой трывогі. Яна аказалася непраўдзівай.