Падарункі Лукашэнкі егіпецкаму прэзідэнту — чорная ікра, хлеб, клубніцы
Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Егіпта Абдэля Фаттаха ас-Сісі ў Беларусь. Як перадае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў егіпецкага калегу ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Абдэль Фаттах ас-Сісі адзначыў, што кіраўнік Беларусі ў такі ранні час асабіста праводзіць яго ў аэрапорт: "Вельмі ўдзячны за такі добры жэст. Хачу асобна асабліва падзякаваць за вашу гасціннасць, цёплы прыём падчас візіту ў вашу цудоўную краіну".
Лукашэнка ў адказ заявіў, што ён для яму не складана падымацца рана, бо ён чалавек вясковы. "І я прывык ў 5 гадзін пастаянна прачынацца і пачынаць працоўны дзень. Сустрэцца перад вашым адлётам на радзіму для мяне задавальненне, каб яшчэ раз пагутарыць, даведацца вашыя ўражанні ад гэтага візіту. Мы сябры, і гэтым усё сказана", — патлумачыў беларускі кіраўнік.
Ён перадаў прэзідэнту Егіпта гасцінцы — чорную ікру беларускай вытворчасці, клубніцы і хлеб.