Пад Віцебскам выявілі верагоднае месца масавых расстрэлаў

Пад Віцебскам каля вёсак Хайсы і Дрыколле выяўленыя месцы невядомых масавых пахаванняў. Па словах мясцовых жыхароў, у тых мясцінах адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў у сталінскія часы, перадае Радыё "Свабода".

Дакладна сказаць, чые парэшткі ляжаць непахаваныя ў лесе, павінны спецыялісты. Таму віцебскія сябры КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, Пётр Сарапеня, Алег Емяльянаў і Сяргей Каваленка падалі заявы ў абласную пракуратуру, следчы камітэт і міліцыю. Гэтыя структуры абавязаныя ініцыяваць праверку, бо справы па забойствах людзей не маюць тэрмінаў даўнасці.

А 12 лістапада партыйныя актывісты проста ўшанавалі памяць тых, хто знайшоў тут апошні спачын, але не быў пахаваны па-людску. У трох месцах, дзе самыя вялікія яміны з парэшткамі, яны ўсталявалі крыжы. Святар грэка-каталіцкай царквы айцец Зміцер адслужыў паніхіду. 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі