Пад Віцебскам машына, якая была на буксіры, пратараніла бетонны плот
У гарадскім пасёлку Віцьба пад Віцебскам легкавік, які быў на буксіры на гнуткай счэпцы, пратараніў бетонны плот. Здарэнне адбылося ўвечары 12 жніўня. 40-гадовая кіроўца кажа, што ў нейкі момант не саўладала з кіраваннем, пасля чаго машына магла сутыкнуцца з аўтамабілем наперадзе, таму яна павярнула направа. Прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці адзначае, што быў пашкоджаны і аўтамабіль, які знаходзіўся за агароджай.
vk.com/vitebsk__jai
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.