Вы тут

Пад Светлагорскам скутар сутыкнуўся з “Пежо”, абодва загарэліся

@pressmvd

Пад Светлагорскам у ДТЗ пацярпелі кіроўца скутара і яго пасажырка. Як паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале, здарэнне адбылося сёння раніцай на 39-м кіламетры аўтадарогі Р149.

Легкавік “Пежо”, за рулём якога знаходзілася 31-гадовая жыхарка Светлагорска, выязджаў з другаснай дарогі на галоўную і на павароце не прапусціў скутар “Хорс”, які рухаўся галоўнай дарогай.

Адбылося сутыкненне легкавіка са скутарам, у выніку чаго абодва загарэліся. Скутарам кіраваў 48-гадовы мужчына, з ім была пасажырка 1973 года нараджэння —  яны атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню. І мужчына, і жанчына былі ў моташлемах. Кіроўца “Пежо” не пацярпела.