Пад Стоўбцамі ДАІ са стральбой ганялася за п'яным кіроўцам

Пад Стоўбцамі ДАІ са стральбой ганялася за п'яным кіроўцам

Пад Стоўбцамі ДАІ зладзіла пагоню са стральбой за п'яным кіроўцам. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся сёння ўначы — відавочца паведаміў у міліцыю, што за рулём ВАС-21053 можа быць нецвярозы шафёр.

Інспектары высачылі гэты аўтамабіль і сталі яго пераследваць на дарозе раённага значэння. Аднак кіроўца толькі павялічыў хуткасць і стаў рухацца ў бок трасы М1. Патрабаванні спыніцца ён ігнараваў.

Парушальнік рухаўся са значным перавышэннем хуткасці, агрэсіўна манеўраваў, не даючы сябе апярэдзіць. Ён выязджаў на абочыну і разварочваўся ў недазволеным месцы. У выніку супрацоўнікі ДАІ вырашылі страляць па колах машыны з табельнай зброі, бо нават два папераджальныя стрэлы ў паветра на кіроўцу не падзейнічалі. Толькі калі яму прабілі задняе кола, ён урэшце спыніўся.

Кіроўцу затрымалі і склалі на яго некалькі адміністратыўных пратаколаў, у тым ліку за п'яную язду. Мужчыне 40 гадоў, жыве ў Мінскім раёне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі