Пад Салігорскам патануў 59-гадовы мужчына: упаў у ваду з мастка

Пад Салігорскам патануў 59-гадовы мужчына: упаў у ваду з мастка

Пад Салігорскам у вёсцы Саковічы патануў 59-гадовы мужчына. Паводле партала “Электронны Салігорск”, гэта здарылася раніцай 29 чэрвеня ў мясцовым вадаёме. Выратавальнікі АСВОД пацвердзілі факт гібелі, але на выклік не выязджалі —  тапельца дасталі з вады відавочцы здарэння.

Сведкі кажуць, што мужчына патануў недалёка ад берага — упаў у ваду з драўлянага мастка.

20 чэрвеня ў тым самым вадаёме вёскі Саковічы патануў 32-гадовы мужчына — быў нецвярозы і палез у ваду лавіць ракаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі