Пад Рыгай затрымалі 23 мігрантаў, якія прыйшлі ў Латвію з тэрыторыі Беларусі

Мяжа Латвіі

Мяжа Латвіі / alamy.de

У лесе пад Рыгай затрымалі 23 мігрантаў, якія трапілі ў Латвію з тэрыторыі Беларусі, перадае тг-канал "Позірк" са спасылкай на латвійскія СМІ.

Як высветлілі памежнікі, гэта грамадзяне Індыі ды Эрытрэі. Іх змясцілі ў цэнтр утрымання мігрантаў у Даўгаўпілсе. Паведамляецца, што групу мужчын прыкладна за 300 км ад мяжы з Беларуссю знайшлі латвійскія леснікі.

За мінулыя суткі, 4 кастрычніка, латвійскія памежнікі спынілі 73 спробы нелегальнага пераходу мяжы з Беларуссю (ад пачатку года такіх выпадкаў зарэгістравана 10 574).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі