Пад Рагачовам улабавую сутыкнуліся два МАЗы (фота, відэа)

Пад Рагачовам улабавую сутыкнуліся два МАЗы (фота, відэа)

Зранку 30 студзеня ў вёсцы Высокае Рагачоўскага раёна сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі, паведамляе прэс-служба МНС

На месцы здарэння ратавальнікі высветлілі, што ўлабавую сутыкнуліся два МАЗы 5516. У выніку ДТЗ адзін з кіроўцаў — 24-гадовы хлопец — апынуўся заціснутым у кабіне. А другога кіроўцу, якому 59 гадоў, дасталі відавочцы яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Маладога кіроўцу ратавальнікі дэблакавалі з дапамогай гідраўлічнага абсталявання "Holmatro". У абодвух кіроўцаў — траўмы рознай ступені цяжкасці. Медыкі шпіталізавалі пацярпелых. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі