Вы тут

Пад Пухавічамі аўто з п'яным кіроўцам наскочыла на дрэва — двое загінулых

minobl.mvd.gov.by

Пад Пухавічамі аўто з п'яным кіроўцам урэзалася ў дрэва. Як паведамляе сайт УУС Мінаблвыканкама, здарэнне адбылося сёння каля 11:00 на грунтовай дарозе паміж вёскамі Чырвоны Кастрычнік і Асавок.

36-гадовы мінчанін кіраваў машынай "Кіа Рыа" і на закругленні дарогі выскачыў на сустрэчную, а потым урэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

На месцы здарэння загінула 27-гадовая пасажырка: яна знаходзілася на заднім сядзенні і не была прышпіленая.

Кіроўцу і яшчэ аднаго пасажыра павезлі ў лякарню, але на шляху да медустановы шафёр сканаў.

Раней яго прыцягвалі да адказнасці да язду ў нецвярозым стане і пазбаўлялі правоў.