Пад Пінскам сотні машын загразлі на дарозе да могілак (фота)

Пад Пінскам сотні машын загразлі на дарозе да могілак (фота)

У непрыемную сітуацыю трапілі некалькі дзясяткаў уладальнікаў аўто на мінулым тыдні. Як пішуць "Беларускія навіны", здарэнне адбылося на мінулым тыдні на вуліцы Чыгуначнай у вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна.  Па дарозе на могілкі там загразла каля сотні машын, якія ехалі на пахаванне. Адны ўгразлі проста на дарозе, іншыя — у полі пры спробе аб'ехаць гразь, трэція запыніліся на шляху перад ўтвораным заторам.

Аўтамабілісты затэлефанавалі ў сельсавет, адкуль прыслалі трактар. Ён выцягнуў частку машын. Але прыкладна палова аўтамабіляў да могілак так і не дабралася.

Дарэчы, іншай аўтадарогі да могілак папросту няма. Да таго ж, вуліца Чыгуначная вядзе і ў новую частку вёскі, якая зараз актыўна забудоўваецца. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што дарогу разбілі грузавікі.

У Пінскім дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні №104 журналістам паведамілі, што аб праблеме ведаюць. Будаўніцтва дарогі на вуліцы Чыгуначнай, верагодна, будзе ўключанае ў план будаўніцтва на гэты год. Прынамсі, праектна-каштарысная дакументацыя па гэтым аб'екце ўжо распрацаваная.

Дарога будзе жвіровай, але захопіць толькі вуліцу Чыгуначную і не закране пад'езд да могілак.

Пад Пінскам сотні машын загразлі на дарозе да могілак (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі