Пад Пінскам перакуліўся матацыкл, загінуў 29-гадовы пасажыр

Пад Пінскам перакуліўся матацыкл, загінуў 29-гадовы пасажыр

Пад Пінскам перакуліўся матацыкл Kawasaki ZZR, загінуў 29-гадовы пасажыр. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17:45 у аўторак, 14 жніўня. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, на закругленні дарогі 35-гадовы вадзіцель, жыхар Пінска, не саўладаў з кіраваннем. У выніку матацыкл на вялікай хуткасці з'ехаў у кювет, дзе і перакуліўся.

Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. За апошнія тры гады яго 72 разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, найчасцей — за перавышэнне хуткасці. Высветлілася, што і кіроўца, і пасажыр былі без моташлемаў.

БЕЛТА дадае, што праваахоўнікі выясвятляюць усе абставіны ДТЗ. У пацярпелага ўзялі кроў на даследаванне. "СБ. Беларусь сегодня" інфармуе, што распачатая крымінальная справа.

Пад Пінскам перакуліўся матацыкл, загінуў 29-гадовы пасажыр
Фота: http://gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі