Вы тут

Пад пацыентаў з кавідам у Беларусі вылучылі больш за 30 тысяч ложкаў

Каранавірус у Беларусі / sb.by

На сёння ў беларускіх лякарнях пад пацыентаў з COVID-19 вылучана больш за 30 тысяч ложкаў. Лічбы па рэгіёнах назвала прэс-служба Мінздароўя. 

Мінск

У стацыянарах сталіцы налічваецца 10 185 ложкаў. Для лячэння каранавірусных хворых вылучана 5533, у тым ліку 430 — для далечвання.

Брэсцкая вобласць

Тут у стацыянарах налічваецца 13 386 ложкаў. Для кавідных хворых вылучана 5152.

Віцебская вобласць

Для хворых на COVID-19 вылучана 4100 з агульнай колькасці ў 11 679 ложкаў. Дарэчы, у самім Віцебску пад лячэнне хворых на COVID-19 аддадзена 2178 ложкаў.

Гомельская вобласць

Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах вобласці — 14 669. Пад кавідных хворых вылучана 5483 з іх.

Гродзенская вобласць

Агулам у стацыянарах обласці налічваецца 9678 ложкаў. Пад дапамогу каранавірусных хворых вылучана 3233 ложкі.

Мінская вобласць

Для лячэння хворых на кавід перапрафіляваныя 4125 ложкаў.

Магілёўская вобласць

У стацыянарах лічыцца 10 661 ложак. Для лячэння каранавірусных хворых вылучана 3266 з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.