Пад Нясвіжам электрычка сутыкнулася з трактарам

Пад Нясвіжам электрычка сутыкнулася з трактарам

Электрычка Мінск-Баранавічы ў Нясвіжскім раёне сутыкнулася з трактарам, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу МУС.

Інцыдэнт адбыўся 8 лютага на чыгуначным пераездзе станцыі Пагарэльцы. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў.

Дарэчы, у той самы дзень на чыгунцы адбыліся яшчэ два здарэнні з інтэрвалам у 45 хвілінаў. У 20:20 на перагоне Адамава-Барковічы пад таварным цягніком Даўгаўпілс-Полацк загінуў 44-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна. А ў 21:05 у вёсцы Краснае пад электрычку трапіў 48-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна і памёр на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі