Пад Мінскам затрымалі мігрантаў, якія заехалі ў Беларусь з Расіі

Мігрантаў даставілі ў аддзяленне міліцыі

Мігрантаў даставілі ў аддзяленне міліцыі / @pressmvd

Сілавікі расказалі пра затрыманне пад Мінскам групы нелегальных мігрантаў. У доме ў Калодзішчах міліцыя выявіла 14 чалавек — грамадзян Пакістана, Афганістана, Непала і Індыі. Гэтыя людзі заехалі ў Беларусь з тэрыторыі Расіі, але без візаў. Затрыманых забралі ў аддзяленне міліцыі, вырашаецца пытанне аб іх дэпартацыі.

У МУС Беларусі таксама адзначылі, што за мінулы год выявілі ў краіне каля 4000 нелегальных мігрантаў. Часцей за ўсё гэта былі грамадзяне Афганістана, Сірыі, Ірана і Індыі.

Нагадаем, прыток мігрантаў у Беларусь пачаўся ў 2021 годзе на хвалі міграцыйнага крызісу на межах з краінамі ЕС. Мігранты планавалі праз Беларусь трапіць у Еўрасаюз, і ў еўрапейскіх краінах перакананыя, што да ўзнікнення гэтага крызісу датычныя беларускія ўлады. Польшча, Літва і Латвія былі вымушаныя ўмацоўваць свае межы, а спыненых мігрантаў сталі разварочваць назад у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі