Пад Мінскам узвядуць пасёлак з кітайскай архітэктурай

Пад Мінскам узвядуць пасёлак з кітайскай архітэктурай

У Кітаі ўзвядуць копію Нясвіжскага замка, перадае тэлеканал СТВ. Унікальны турыстычны комплекс з беларускім каларытам пабудуюць у раёне Юйбэй горада Чунцын. Акрамя Нясвіжскага замка там паставяць копіі архітэктурных славутасця Мінскай вобласці і беларускай сталіцы. 

Паводле пагаднення, якое падпісалі Беларусь і Кітай 1 жніўня, пад Мінскам у адказ пабудуюць кітайскі комплекс — з архітэктурай ўсходняй Сычуані. Месца для кітайскага пасёлка пакуль не выбралі. 

Тан Чуань, сакратар камітэта Камуністычнай партыі Кітая раёна Юйбэй Чунцын, патлумачыў, што беларускі пасёлак стане пляцоўкай для культурнага абмену паміж краінамі: "Мы ўпэўненыя, што гэты пасёлак стане выдатнай пляцоўкай для размяшчэння беларускіх сельскагаспадарчых прадуктаў. Ён, безумоўна, будзе стымуляваць развіццё гандлёвых адносін. У сваю чаргу тут, у Мінскай вобласці, у кітайскім пасёлку будзе прадстаўлена наша прадукцыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі