Пад Мінскам сёмы раз прайшоў фэст "Камяніца" (фота)
![Пад Мінскам сёмы раз прайшоў фэст "Камяніца" (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_9700.jpg.webp?itok=KQBRoXKq)
У Музеі народнай архітэктуры і быту ў Азярцы прайшоў сёмы па ліку міжнародны фолк-фестываль "Камяніца-2015".
Сёлета ён адзначыўся прэзентацыяй мона-спектакля лідара "Троіцы" Івана Кірчука "Споведзь пад стрэхамі", выступам традыцыйных калектываў з розных куткоў Беларусі, а таксама зорак — эстонцаў Trad Attack!, палякаў Dzikie Jablka, украінцаў "Дримба Да Дзига", беларусаў "Стары Ольса", Vuraj, "Ягорава гара", "Альтанка", Znich. Акрамя таго, быў вялікі кірмаш з вырабамі народных майстроў.