Пад Мінскам "Алмаз" затрымаў забойцу і гвалтаўніка з Расіі, ён дэпартаваны

Сяргей Ванагель / Скрыншот Еўрарадыё
Сяргей Ванагель / Скрыншот Еўрарадыё

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС і спецпадраздзялення "Алмаз" у мінулы чацвер затрымалі на пад'ездзе да Мінску 41-гадовага грамадзяніна Азербайджана, які падазраецца ў згвалтаванні і забойстве 23-гадовай дзяўчыны ў Маскве. Інфармацыю пра знаходжанне падазраванага ў Беларусі беларускія сілавікі атрымалі ад маскоўскіх калегаў 16 мая. Мужчына, удзельнік адной з расійскіх этнічных злачынных груповак, накіроўваўся ў маршрутцы з Віцебска ў Мінск, яго затрымалі падчас прыпынку на запраўцы ў Мінскай вобласці.

Як распавёў намеснік начальніка аддзела ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Беларусі Сяргей Ванагель, затрыманага прымусова выслалі з Беларусі, і ў той жа дзень яго затрымалі супрацоўнікі маскоўскага крымінальнага вышуку. Расійскія сышчыкі ўсталявалі, што 14 траўня азербайджанец ноччу падвозіў дзяўчыну, згвалціў яе і забіў, а труп скінуў у раку. Паводле інфармацыі МУС Беларусі, ён ужо дае прызнальныя паказанні маскоўскім следчым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі