Пад Масквой тушылі пажар, які ўзнік з-за беспілотніка

Абстаноўка ля садовага таварыства, куды ўпалі абломкі беспілотніка / @ostorozhno_moskva

Абстаноўка ля садовага таварыства, куды ўпалі абломкі беспілотніка / @ostorozhno_moskva / @ostorozhno_moskva

Тры беспілотнікі збілі мінулай ноччу пад Масквой, сцвярджае мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. "Сёння ноччу сіламі СПА знішчаныя беспілотнікі ў Калужскай вобласці і ў Істрынскім раёне, якія спрабавалі ажыццявіць атаку на Маскву", напісаў ён у раёне 4 гадзін. Пазней дадаў, што яшчэ адзін беспілотнік, які ляцеў у напрамку Масквы, збілі ў Цвярской вобласці. У двух выпадках, паводле яго звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма.

Моцны пажар быў у Істрынскім раёне. Там абломкі беспілотніка ўпалі на тэрыторыі садовага таварыства "Высакавольтнік", паведамляе рэсурс "Асцярожна, Масква". Гарэў гараж, плошча ўзгарання склала каля 50 квадратных метраў. Па словах кіраўніка муніцыпалітэта Таццяны Вітушавай, ахвяр і пацярпелых няма.

Дадамо, што праз атаку беспілотнікаў уначы зноў уводзіліся абмежаванні на палёты ў двух маскоўскіх аэрапортах Унукава і Шарамеццева. Частку самалётаў адправілі на запасныя аэрапорты.

Расія напала на Украіну 24 лютага 2022 года. З тых часоў амаль штодня абстрэльвае, атакуе ракетамі і беспілотнікамі ўкраінскія гарады, гінуць людзі.

Под Москвой тушили  пожар, который возник из-за беспилотника
Обломки беспилотника у садового товарищества "Высоковольтник" / @ostorozhno_moskva

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі