Пад Магілёвам знайшлі пяцігадовага хлопчыка, скрадзенага порнасектай

Пад Магілёвам знайшлі пяцігадовага хлопчыка, скрадзенага порнасектай

У Магілёўскім раёне беларускія міліцыянты разам з маскоўскімі калегамі знайшлі 5-гадовага Якава Зіборава з Масквы. Хлопчык лічыўся зніклым без вестак. Пра яго месцазнаходжанне не было вядома з сакавіка 2016 года, адзначае прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама

Знікненне дзіцяці магло мець крымінальны характар, і яму магла пагражаць небяспека. Пра гэта, па словах начальніка аддзела вышуковай работы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўніка міліцыі Алены Пуцык, паведаміла маскоўская паліцыя.

Пуцык: "7 чэрвеня хлопчык быў знойдзены магілёўскімі сышчыкамі на тэрыторыі Магілёўскага раёна ў суправаджэнні грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Стан дзіцяці здавальняючы. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. Ён будзе перададзены сваякам".

Як піша "Московский комсомолец", маці хлопчыка, Аляксандра Зіборава, належала да секты "Каул Дхарма", паслядоўнікі якой прапаведвалі сусветную любоў. Арганізацыю называюць псеўдарэлігійнай, а таксама порнасектай. Гуру секты Сяргей Кірыенка (цяпер яго абвясцілі ў міжнародны вышук) прымушаў жанчын працаваць у службе эскорту, уладкоўваў іх на працу ў порнастудыі, здымаў порнаролікі. 

У сакавіку 2016 года маскоўская паліцыя разграміла офіс секты, пасля чаго некаторыя яе паслядоўнікі перабраліся ў Беларусь. Аляксандра Зіборава забрала сына ў сваіх бацькоў, дзе ён жыў да таго часу, і з'ехала ў Магілёў. Яна працягвала весці відэаблог. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі