Вы тут

Пад Крупкамі адбылося лабавое сутыкненне BMW з фурай

На месцы ДТЗ / minobl.mvd.gov.by

У Крупскім раёне BMW трапіла пад фуру. Здарэнне адбылося раніцай 13 студзеня на 490-м кіламетры аўтадарогі М1. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці, 29-гадовы вадзіцель легкавіка быў стомлены і ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося лабавое сутыкненне. Кіроўца BMW атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі ў рэанімацыю бальніцы ў Крупках.

ДАІшнікі інфармуюць, што кіроўца легкавіка ў момант аварыі не быў прышпілены рамянём бяспекі. У яго аўтамабіля была летняя гума. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.