Пад Клічавам на пажары загінулі тры чалавекі
![Пад Клічавам на пажары загінулі тры чалавекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pazhar_mash_0.jpg.webp?itok=fWKdqmKg)
У Клічаўскім раёне на пажары загінулі тры чалавекі. Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 11 кастрычніка ў вёсцы Лянёўка — загарэўся жылы прыватны дом.
Загінуў гаспадар дома — непрацоўны 42-гадовы мужчына, а таксама двое яго гасцей — жыхароў вёсцы Арэхаўка. Аднаму было 46 гадоў, другому 42, абодва не працавалі.
Пажар амаль цалкам знішчыў дом. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.