Пад Гроднам аўтааварыя з удзелам аўтацягніка, трактара і легкавіка (фота, відэа)

Пад Гроднам аўтааварыя з удзелам аўтацягніка, трактара і легкавіка (фота, відэа)

У Гродзенскім раёне каля вёскі Партызанская здарылася аўтааварыя з удзелам аўтацягніка, трактара і легкавіка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, на аўтадарозе "Слонім — Масты — мяжа з Літвой" "Аўдзі" сутыкнулася з трактарам, пасля чаго апошні перакуліўся. Легкавік жа патрапіў пад аўтацягнік. Кіроўца "Аўдзі" атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі. Высветлілася, што раней ён 93 разы парушаў правілы дарожнага руху, 4 разы яго пазбаўлялі правоў кіроўцы за перавышэнне хуткасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі