Пад Гродна ўпершыню прайшлі асліныя бягі (фота)

Да спаборніцтваў удзельнікі рыхтаваліся больш за месяц. Са сваімі падапечнымі вершнікі ў каўбойскай форме змагаліся на хуткасць, цягавітасць і кемлівасць.



Спаборніцтвы прайшлі ў тры этапы. Спачатку жывёлы паміж сабой вырашалі, хто хутчэй. У другім этапе на восліках скакалі дзяўчаты ў вясельных сукенках, імітуючы “нявест ва ўцёках”. Завершылася шоў перавозкай грузаў і яздой на брычках.



Пераможцам у першы дзень стаў 5-гадовы вослік Напасік, які атрымаў ва ўзнагароду скрыню свежай морквы. Самым упартым і лянівым аказаўся асёл Рычы. Адзінае, што зрушвае жывёлу з месца — гукі беларускай “трашчоткі”.



Па словах экскурсавода агратурыстычнага комплексу “Гарадзенскi маёнтак “Каробчыцы” Дзмітрыя Назаранкі, ідэя аслінага шоў была запазычана з сусветнай практыкі. Плануецца, што спаборніцтвы будуць праходзіць штогод. А удзельнікаў стане больш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі