Пад Гомелем распачаўся рыцарскі фэст

Рыцарскі фэст "Старая вежа" адкрыўся 1 жніўня каля станцыі Сады пад Гомелем. У праграме трохдзённай імпрэзы — выступы і рыцарскія турніры, бугурт (масавая бітва), сярэднявечная бяседа і старажытныя танцы.  Як паведаміла БелаПАН кіраўніца клуба гістарычнай рэканструкцыі "Старая вежа" Людміла Пятроўская, у фэсце бярэ ўдзел каля 40 чалавек з Мінска, Гомеля, Магілёва, Брэста, Мазыра і Рэчыцы. Гомельскі клуб "Старая вежа" традыцыйна штогод праводзіць фэст у жніўні. Цяперашні — чацвёрты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі