Пад Ганцавічамі бярвёны з грузавіка ўпалі на легкавік, загінула жанчына
![На месцы трагічнага здарэння](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/123_2.jpg.webp?itok=lqJjffIU)
На месцы трагічнага здарэння / vk.com/uvdbrest
У Ганцавіцкім раёне бярвёны з грузавіка ўпалі на аўтамабіль Peugeot, загінула 48-гадовая жанчына. Яна стаяла каля аўтамабіля на прыпынку грамадскага транспарту.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай міліцыі, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 18-й гадзіны на 13-м кіламетры аўтадарогі Н-1. Грузавік MAN вёз лесаматэрыял. У нейкі момант 36-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, машыну занесла, прычэп адарваўся і перакуліўся. Бярвёны разляцеліся па наваколлі.
![Пад Ганцавічамі бярвёны з грузавіка ўпалі на легкавік, загінула жанчына](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/144_5.jpg.webp?itok=iSoNMtqI)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.