Вы тут

Пад Драгічынам загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе

@pressmvd

У Драгічынскім раёне загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 верасня. 18-гадовы кіроўца на аўтамабілі "Рэно Меган" ехаў праз вёску Валовель і там наехаў на мужчыну, што ляжаў пасярод праезнай часткі.

Пешаход сканаў на месцы. Гэта 41-гадовы мужчына, мясцовы жыхар. На ім не было флікераў.

Кіроўца знаходзіўся за рулём цвярозым. Пра стан пешахода непасрэдна перад аварыяй не паведамляецца. Распачатая крымінальная справа, следчыя высвятляюць акалічнасці ДТЗ.