Вы тут

Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі знішчылі згадкі пра Беларусь

Фота: nn.by

Скандал адбыўся з помнікам Тадэвушу Касцюшку, які Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі вырашыла паставіць у гэтай краіне. Праз пазіцыю польскіх дыпламатаў з яго знішчылі беларускамоўны надпіс і згадкі пра Беларусь, пішаnn.by.  

Адкрыццё помніка прызначанае на 21 кастрычніка. З ініцыятывай паставіць помнік выступіў намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега. Ён вёў перамовы з уладамі, шукаў сродкі, скульптара, гатовага зрабіць помнік за мінімальныя грошы. На ўсё спатрэбілася шэсць тысяч долараў. Большую частку гэтай сумы дала ўласна сям’я Сапегаў. А астатняе склалі ахвяраванні і грошы беларускай дыяспары ў Швейцарыі.

На помніку мусіў быць надпіс па-беларуску і па-нямецку, дзе гаварылася, што гэта помнік "сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў".  

"На жаль, намаганнямі польскага амбасадара ў Берне, спадара Якуба Кумаха, з шыльды зніклі не толькі радкі "сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў», але не стала і версіі, напісанай па-беларуску", — кажа Алесь Сапега. Польскія дыпламаты, па яго словах, заявілі швейцарцам, што не убуць удзельнічаць у швейцарска-польскім святкаванні 15 кастрычніка ў Залатурне, калі на помніку застанецца ранейшы надпіс. Таму мэр гораду Залатурн памяняў шыльду на помніку, каб яна задаволіла польскі бок.

На змененым надпісе засталося ўсяго некалькі радкоў:
"Tadeusz Kosciuszko
04.02.1746 — 15.10.1817
Gestiftet von der Weissrussischen Vereinigung in der Schweiz 2017" ("Пастаўлены Асацыяцыяй беларусаў Швейцарыі ў 2017 годзе".

Сапега кажа, што напісаў скаргу мэру і ўжо атрымаў адказ: "Ён тлумачыць, што разумее, у якой сітуацыі мы апынуліся, але не ў стане вызначаць гістарычную справядлівасць і вымушаны заняць польскі бок".

Цяпер беларус рыхтуе скаргу ў Міністэрства замежных спраў Польшчы з дапамогай Фундацыі Касцюшкі ў Кракаве. Фундацыя заняла пазіцыю Сапегі, бо лічыць няправільным дзяліць Касцюшку паміж беларусамі і палякамі. 

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.