Пад Баранавічамі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона

Пад Баранавічамі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона

Пад Баранавічамі ў раёне вёскі Тартакі ліквідавалі буйны пажар каля вайсковага палігона. Пра яго стала вядома каля 12-й гадзіны ў сераду. Моцны вецер спрыяў хуткаму распаўсюджанню агню і ён пачаў набліжацца да палігона. Слуп дыму бачылі нават у Слоніме. На месцы працавалі 225 чалавек (ратавальнікі, вайскоўцы, работнікі лясгасу) і 28 адзінак тэхнікі. Верталёт МНС арганізаваў 17 зліваў вады на ачагі пажару, які нарэшце ўдалося лакалізаваць, а пасля і цалкам ліквідаваць. Рэпартаж з месца здарэння гл. тут.

Прэс-служба МНС адзначае, што пагрозы для жыхароў бліжэйшых вёсак няма. Спецыялісты будуць высвятляць прычыны ўзгарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі