Вы тут

Пад Асіповічамі згарэў вальер абаронцаў жывёл, яны падазраюць падпал

euroradio.fm

Раніцай 27 сакавіка ў вёсцы Майсеевічы пад Асіповічамі згарэў вальер абаронцаў жывёл "Птушыны двор", у якім зімавалі дзікія птушкі. Птушнік належаў прадпрыемству "Ахова прыроды", супрацоўнікі якога лечаць параненых птушак. Іх туды звозяць з усёй Беларусі.

"Шчыра кажучы, я не ведаю, каму ён [птушнік. — Еўрарадыё] мог нашкодзіць, — расказвае Еўрарадыё дырэктар ЧПУ "Ахова прыроды" Жанна Сашчанка. — Дом знаходзіцца на хутары — суседзяў як такіх няма. Але гады два таму ўжо была спроба падпалу. На шчасце, тады распал не разгарэўся... У нас там ні печкі не было, нічога такога. З электрычнага абсталявання толькі адна лямпачка вісела".

Страусов птушыныя абаронцы, каб акупіць утрыманне іншых гадаванцаў.

"Нам і так было складана пракарміць ўсіх гэтых інвалідаў [у шматлікіх птушак, якія паступаюць у вальер, зламаныя ці адарваныя лапкі і крылы. — Еўрарадыё], а цяпер атрымліваецца, што ім яшчэ і жыць няма дзе. Будзем нешта рабіць, прасіць дапамогі ў кагосьці. Выратаваныя птушкі зараз проста гуляюць па тэрыторыі, агароджанай сеткай. Тут ёсць навесы, але ўсё ж ноччу холадна — будзем забіраць іх дадому", — працягвае Жанна Сашчанка.

Спецыялістка папярэджвае: калі ўбачыце страусаў — абыходзьце бокам і ні ў якім разе не пужайце! Бо гэта вельмі моцныя птушкі, і яны могуць пачаць абараняцца. Калі вы ўбачыце птушак, Жанна Сашчанка просіць адразу патэлефанаваць па наступных нумарах:

+375296621618

+375296684731

— або ў МНС.