Пад антываенныя санкцыі Вялікабрытаніі трапіла беларускае канструктарскае бюро
![Дрон "Квадра 1400", распрацаваны канструктарскім бюро "Дысплей"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/dron-0612.jpg.webp?itok=hFh7B9Y7)
Дрон "Квадра 1400", распрацаваны канструктарскім бюро "Дысплей" / primepress.by
Вялікабрытанія пашырыла санкцыйны спіс фізічных асоб і кампаній, якія забяспечваюць і фінансуюць расійскае войскае і ваенную прамысловасць. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце ўрада краіны.
У новы "чорны спіс" трапіла канструктарскае бюро "Дысплей" з Віцебска. Яно выпускае тэхніку для беларускага войска, у тым ліку ўдарныя беспілотнікі. Абмежаванні супраць яго тлумачаць пастаўкамі прадукцыі для ВПК Расіі ды расійскага войска.
Агулам пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі 46 чалавек і прадпрыемстваў у Беларусі, Кітаі, Сербіі, Турцыі, ААЭ, Узбекістане і самой Расіі. Усе яны, як гаворыцца, аказваюць РФ падтрымку ў вайне супраць Украіны.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі ўвялі ЗША. Пад абмежаванні трапілі некалькі прадпрыемстваў, бізнэсоўцы — "кашалькі Лукашэнкі" і кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.