Вы тут

Пад амністыю трапяць 1600 чалавек, якія сядзяць за наркотыкі

Генадзь Казакевіч / Еўрарадыё

Пад амністыю-2019 года патрапяць каля 1600 асуджаных па "наркатычным" артыкуле 328. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў МУС 16 кастрычніка распавёў начальнік наркакантролю Генадзь Казакевіч.

Пад амністыю таксама трапяць усе непаўналетнія, якія сядзяць за наркотыкі.

Амністыя датычыцца тых, хто асуджаны па частках 1, 2 і 3 артыкула 328: тэрмін пакарання ім будзе скарочаны на год, а непаўналетнім — на два гады.

14-я па ліку амністыя пройдзе ў Беларусі ў гонар 75-годдзя вызвалення ад фашысцкай акупацыі. Праект закона аб ёй паступіў у Палату прадстаўнікоў 18 чэрвеня. Амністыя закране непаўналетніх; цяжарных жанчын; жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; пенсіянераў; інвалідаў I і II груп і іншых катэгорый насельніцтва — з некаторымі выключэннямі.