Вы тут

Пацыенты з тэмпературай у наваполацкай паліклініцы стаяць у чарзе на вуліцы

Чэргі ў наваполацкай паліклініцы / gorod214.by

У панядзелак, 27 верасня, каля гарадской паліклінікі Наваполацка №1 расцягнулася чарга з пацыентаў з сімптомамі ВРЗ, піша gorod214.by. 

Па словах наведвальнікаў, у бокс, дзе прымаюць людзей з прыкметамі прастуды (у тым ліку з тэмпературай), стаяла каля 30 чалавек. Гэтая чарга і выцягнулася на вуліцу. Чарга на флюараграфію заканчвалася ў вестыбюлі паліклінікі.

Чэргі ў наваполацкай паліклініцы / gorod214.by
Чэргі ў наваполацкай паліклініцы / gorod214.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.