Пацярпелых беларусаў размясцілі ў школе на раскладушках

З Польшчы нашы чэмпіёны па кікбоксінгу змогуць выехаць толькі заўтра, але ўжо сёння ў іх сканчаюцца візы
Еўрарадыё звязалася з беларускімі спартоўцамі, якія трапілі ў дарожнае здарэнне пад польскім мястэчкам Вулька Бжуска. Нагадаем, што па папярэдняй інфармацыі ўсе беларусы выжылі, і толькі дзевяць чалавек трапілі ў лякарню.

“Сталася так, што насустрач нашаму аўтобусу выйшаў некі аўтааматар, — раскрывае падрабязнасці Еўрарадыё беларускі трэнер Юрась Булат, — Падрэзаў ён нас з-за таго, што размаўляў з шэфам па мабільніку. Мы церануліся і ўвайшлі ў кювет. А аўтобус вялікі, выглядае, як двухпавярховы. Мы ледзь не перавярнуліся. Аўтобус пашкодзіўся”.

Насамрэч ніхто з беларусаў не атрымаў сур’ёзных траўм. Усю каманду размясцілі ў спартзале мясцовай школы, пакармілі і выдалі раскладушкі. У сераду 27 траўня каманда працягне сваю доўгую дарогу дадому.

“Застаецца такое пытанне, што нашы візы да 26 траўня, — працягвае Юрась Булат, — У сувязі з тым, што здарылася мы зможам выехаць толькі 27-га. Баімся, каб не здарылася праблем з Еўрасаюзам. Але да нас ужо едзе беларускі консул, спадзяемся, што праблем не ўзнікне”.

Аматарская зборная Беларусі вярталася з Кубку свету па кікбоксінгу ў версіі WAKO. Беларусы занялі першае месца.

Фота польскіх СМІ

Мінскі "Маўглі" пахаваў надзеі палякаў, румынаў і украінцаў


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі