Пацвердзіўся факт нападу на старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю

Пацвердзіўся факт нападу на старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Крымінальную справу расследуе Генеральная пракуратура.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе генпракуратуры.

Нагадаем, учора інтэрнэт-выданнем “Заўтра тваёй краіны” была распаўсюджана інфармацыя пра напад на мінулым тыдні ў Магілёве групы невядомых на галоўнага кантралёра краіны. Паведамлялася, што хуліганы паказвалі яму міліцэйскія пасведчанні.

Пасля яны былі затрыманыя аператыўнікамі МУС. Высветлілася, што сямёра з іх з’яўляюцца супрацоўнікамі КДБ, адзін — працаўніком апарату Рады бяспекі.

“Заўтра тваёй краіны” мяркуе, што гэта была правакацыя, накіраваная супраць міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, а атрымалася, што пацярпеў старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, які ўчора пазбавіўся сваёй пасады.

У Генпракуратуры абставіны нападу на чыноўніка не паведамляюць, таксама як і колькасць затрыманых, і артыкул, па якім распачатая крымінальная справа.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі