Атручванне ў гімназіі №3: дырэктар гаворыць пра чыпсы, Мінздароўя пра хатнюю ежу

Мінская гімназія №3 / yandex.by
Мінская гімназія №3 / yandex.by

"У трэцяй гімназіі Мінска сёння разрываюцца ўсе бацькоўскія чаты. Дзеці ванітавалі ўсю ноч, з усіх класаў — ад малодшых да старшых. Толькі ў нашым класе адпісалася пяць мам, што дзеці ванітавалі, яшчэ тры ў паралельным. Плюс у дзясятым ужо трое напісалі і ў восьмым. Таксама пішуць, што наогул у кожным класе бацькі ў паніцы пішуць пра тое, што дзеці ванітавалі. Атручэнне носіць масавы характар", — такое трывожнае паведамленне пра атручэнне дзяцей з'явілася раніцай трэцяга верасня ў адным з тг-каналаў.

Еўрарадыё датэлефанавалася ў гімназію №3. Пытаемся: ці сапраўды адбылося масавае атручэнне?

— Факты, скажам так, ёсць, але мы трымаем на кантролі з медсястрой. І тыя моманты, якія рэгулююцца, і чыпсы, і ўсё астатняе і ўсё разам, — адказвае Еўрарадыё дырэктарка гімназіі Наталля Пацеенка. Удакладняем у дырэктаркі, ці прыязджала ўжо санстанцыя ў гімназію?

— Мы ўжо рыхтуемся і давялі да ведама ўсіх. Працуем над гэтым.

У аддзяленні гігіены дзяцей і падлеткаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна Мінска на пытанне Еўрарадыё пра тое, што ж здарылася ў гімназіі, адказваюць так: "Пакуль мы нічога не ведаем".

Абноўлена: Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляе пра тое, што "выпадкі зафіксаваныя ў навучэнцаў 6-га і 9-га класаў, папярэдні фактар перадачы інфекцыі — прадукты, якія ўжываюцца ў хатніх умовах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі