Пачынаецца суд над ваенным аналітыкам Ягорам Лебядком

Ягор Лебядок / Еўрарадыё
Ягор Лебядок / Еўрарадыё

У Мінскім абласным судзе пачалі разглядаць справу палітзняволенага ваеннага эксперта Ягора Лебядка. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Судовы працэс вядзе суддзя Алена Міснік.

Нагадаем, Ягора Лебядка затрымалі ў ліпені 2022 года. Першапачаткова яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне) і арыштавалі на 15 сутак. Аднак праз гэты тэрмін на волю Лебядок так і не выйшаў. Затым стала вядома аб распачынанні супраць яго крымінальнай справы. Лебядку прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У матэрыялах справы гаворыцца, што Лебядок у красавіку і траўні 2022 года даў інтэрв'ю медыя, матэрыялы якога прызнаныя "экстрэмісцкімі", пра вайну Расіі супраць Украіны.

Ягор Лебядок — вучоны-фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Але ў апошнія паўтара года ён стаў вядомы як ваенны эксперт. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі