Пачаўся вясновы сезон палявання на дзікіх качуроў і слонак
Пра гэта паведамілі ў панядзелак у Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. "Вясновае паляванне на качуроў дзікіх качак і на слонак-самцоў
(вальдшнэпаў) з засады з падсаднымі качкамі, пудзіламі і манкамі для
слонкі дазволеная да 11 траўня”, -- распавялі ў інспекцыі. Паводле
правілаў палявання, на дзікіх качуроў дазволенае паляванне ў светлы час
сутак. Можна паляваць з гладкаствольнай паляўнічай стрэльбай з
выкарыстаннем дробавых патронаў. Для пошуку і падачы забітай птушкі
дапускаецца выкарыстанне сабак. На слонку дазваляецца паляванне ад 18
да 22 г. Да 11 траўня дазволенае паляванне на пералётных гусей; таксама
на такавішчах глушцоў і цецерукоў паводле разавага дазволу на здабычу
гэтых птушак.
Супраць веснавога адстрэлу птушак выступае таварыства “Ахова птшак Бацькашчыны”. Удзельнікі гурта NRM падтрымалі кампанію за забарону веснавога палявання. Пасля канцэрта 3 красавіка 2008 года ў мінскім клубе "Графіці" Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў паставілі подпісы пад заклікам супраць вясновага забойства гусей і качак. Лявон Вольскі разам з музыкамі гурта “Крабамбуля” зрабіў гэта яшчэ ў лютым. Вясновы адстрэл птушак забаронены ва ўсёй Еўропе.
Інтэрфакс