Вы тут

Пачатак лістапада ў Беларусі: пераважна без ападкаў і да +11

Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 1 лістапада, у Беларусі прагназуюцца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна без ападкаў, толькі па крайнім паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман. Вецер — няўстойлівы слабы да ўмеранага.

У начныя гадзіны чакаецца ад +1 да +6 градусаў, удзень — ад +6 да +11.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.