Па-за Кітаем лік хворых на каранавірус перавысіў 12,5 тысячы чалавек

Па-за Кітаем лік хворых на каранавірус перавысіў 12,5 тысячы чалавек

За апошнія суткі па-за межамі Кітая на новы каранавірус захварэлі 2103 чалавекі. Такую лічбу называе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).

Заражэнне каранавірусам зарэгістраванае ўжо ў 77 краінах. За апошнія суткі захворванне выявілі ў Польшчы, Аргенціне, Чылі ды Украіне. 

У Кітаі агульная колькасць заражэнняў ад пачатку эпідэміі склала 80 409 выпадкаў. Аднак 52 045 чалавек паправіліся і былі выпісаныя з лякарняў (за апошнія суткі — 2189). Ахвярамі каранавіруса ў Кітаі сталі 3012 пацыентаў.

Па-за Кітаем каранавірус выяўлены ў 12 668 чалавек. Ад яго наступстваў памёрлі 214 чалавек, у тым ліку 48 — за апошнія суткі. 

У Беларусі медыкі выявілі шэсць выпадкаў захворвання на каранавірус: чатыры — у Мінску, два — у Віцебскай вобласці. Пад назіраннем медыкаў знаходзіцца 14,5 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі