Па гібелі шахцёра на "Беларуськаліі" пачалі крымінальную справу. Відэа

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па гібелі праходчыка ў шахце "Беларуськалія". Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт Следчага камітэта.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася 25 красавіка. Пры абвале пароды ў шахце адзін з праходчыкаў загінуў, а другі з траўмамі трапіў у рэанімацыю.

У шахце "Беларуськалія" пры абвале загінуў праходчык

Следчыя паведамляюць, што інцыдэнт адбыўся падчас правядзення горных работ па замене арачнага мацавання. На думку следства, асноўнай прычынай стаў чалавечы фактар. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч:

Клімовіч: "Адной з асноўных прычын абвалу пароды следчыя разглядаюць чалавечы фактар, а менавіта парушэнне тэхнікі бяспекі пры правядзенні горных работ. Па крымінальнай справе забраная тэхнічная дакументацыя. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медычная экспертыза, якая дазволіць вызначыць дакладную прычыну смерці рабочага, а таксама атрыманне другім рабочым цяжкіх целавых пашкоджанняў".

Фота — sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі