Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа
![Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/22904807_1993147920905497_677643732600872418_o.jpg.webp?itok=V1m8mzlq)
Па факце гібелі дзіця на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа па артыкуле 144 Крымінальнага кодэкса — "Прычыненне смерці па неасцярожнасці". Следчы камітэт высвятлае асобу ўласніка недабудаванага дома, дзе ўдзень 1 лістапада на двух школьнікаў абрынулася пліта перакрыцця.
Дзеці 2007-2008 года нараджэння ўтрох гуляліся ў недабудаваным доме на Загараднай шашы ў магілёўскім мікрараёне "Спутнік". Неспадзявана на іх сарвалася бетонная пліта, што мусіла быць столлю першага паверха дома. Двое хлопчыкаў апынуліся пад плітой, а трэці пабег клікаць на дапамогу.
У выніку адзін з хлопчыкаў загінуў на месцы. Другога выратавальнікі паспелі дастаць з-пад пліты, пакуль ён быў яшчэ жывы. У цяжкім стане яго даставілі ў лякарню.
З бацькамі пацярпелых працуе псіхолаг Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе афіцыйная прадстаўніка Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
На месцы трагедыі ў Магілёве працуе следча-аператыўная група. Працу каардынуе начальнік УСК па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс.
![Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа](/sites/default/files/paragraphs/image/2289430119931382675731295270057519142245636n.jpg)
![Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа](/sites/default/files/paragraphs/image/2300477119931478542388375741220817767063334o.jpg)
![Па факце гібелі дзіцяці на будоўлі ў Магілёве распачатая крымінальная справа](/sites/default/files/paragraphs/image/2317239819931509675718593458730841758034466n.jpg)