"Ой, а як яны выглядаюць і жывуць?" У Мінску распавядаюць пра людзей з ВІЧ

Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава "#мысредивас", прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Героі выставы — людзі, якія належаць да груп насельніцтва, найбольш уразлівых да ВІЧ: трансгендары, секс-работніцы, людзі, якія прымаюць ін'екцыйныя наркотыкі, мужчыны, якія практыкуюць сэкс з мужчынамі, і зняволеныя. А таксама лекары, журналісты, сацыяльныя работнікі, чыноўнікі, якія выступаюць у іх падтрымку.

Партрэты размешчаныя ўперамешку, каб грамадства ўспрымалася гледачом разнастайным і адзіным перад пагрозай.

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ

Еўрарадыё паразмаўляла з героямі выставы і даведалася, які настрой перадае іх фатаграфія і што яны хочуць сказаць сваім удзелам у фотапраекце “#мысредивас”.

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
Яўгенія збірае гісторыі для сваёй кнігі пра людзей. Яе дачка Аляксандра хоча міру ва ўсім свеце.

Яўгенія: "Я размаўляла з людзьмі з ВІЧ. Яны распавялі, што, калі даведаліся пра свой дыягназ, іх жыццё падзялілася на "да" і "пасля". Дыягназ — гэта такая штука, якая вельмі-вельмі правярае людзей. Калі я стала цікавіцца тэмай, то аказалася, што ў Беларусі ў ВІЧ-інфіцыраваных людзей вельмі шмат праблем. Напрыклад, яны не могуць усынаўляць дзяцей. Гэта жудасна. Такія рэчы ў заканадаўстве дыскрымінуюць людзей. Мне стала сумна, што ў жыцці бываюць сітуацыі, калі ад цябе адварочваюцца родныя, таму я палічыла падтрымку праекта сваім грамадзянскім абавязкам і паўдзельнічала ў ім ўсёй сям'ёй".​

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
Аляксей шмат чытае і аналізуе прачытанае.

Аляксей: "Усё проста: у нас усё яшчэ ёсць стэрэатып наконт людзей з ВІЧ. Таму хацелася на асабістым прыкладзе выказацца праз гэты праект, што на самой справе, яны таксама нармальныя людзі, і што яны могуць мець дзяцей і займацца сексам. З цяперашняй медыцынай яны могуць жыць паўнавартасным жыццём".​

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
Кацярына — маладая мама, па раніцах практыкуе гімнастыку цыгун.

Кацярына: "Я хацела сказаць, што гэта нармальна — ведаць пра свой статус і дапамагаць іншым. Ставіцца да свету не з пазіцыі "я не хачу пра гэта ведаць, таму што гэта мяне палохае", а "я хачу ведаць, таму што ў мяне ёсць грамадзянская пазіцыя, і я хачу на гэта ўплываць". І калі я нават пайду і здам тэст, і буду ведаць як мінімум пра свой статус, то гэта ўжо ёсць мой асабісты ўплыў на эпідэмію. Я хацела паказаць, што ВІЧ — гэта не прысуд , таму я усміхаюся. Эпідэмія не павiнна палохаць людзей, яна павінна настроіць людзей дзейнічаць, каб яе не было".​

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
Валерыя робіць наш свет прыгажэйшым.

Валерыя: "Гэта цудоўнае фота, яно паказвае перавагу. Я паказваю, што не баюся падтрымаць людзей з ВІЧ, я іх не баюся. Я сама незвычайны чалавек, і людзей з ВІЧ таксама лічу незвычайнымі. Мне прыемна, калі людзі падтрымліваюць мяне, таму я гатовая падтрымаць іх. Калі я фатаграфавалася, была куча эмоцый: і сарамлівасць, і радасць, і хваляванне, і лёгкасць, і падзяка, і падтрымка".​

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
Паліна — журналістка. Любіць жывёл больш, чым людзей, але выступае супраць любой дыскрымінацыі.

Паліна: "Маё фота адлюстроўвае прыняцце. Я паўдзельнічала ў выставе, бо да гэтага ў мяне было некалькі інтэрв'ю з людзьмі, якія як раз адносяцца да ўразлівых груп — гэта і сэкс-працаўніцы, і людзі, якія жывуць са станоўчым ВІЧ-статусам. Гэта класныя людзі. Пасля інтэрв'ю знаёмыя мне задавалі пытанні: "Ой, а як яны выглядаюць, а як яны жывуць? Ты пісала, што ў іх ёсць хлопцы і дзяўчаты, гэта як наогул?". Таму сваім удзелам у праекце мне захацелася паказаць, што гэтыя людзі — такія ж, як мы, часам нават больш цікавыя за многіх з нас. Ім ёсць што расказаць, і мы павінны іх пачуць".​

Арганізатары падкрэсліваюць, што на выставе няма асабістага камінг-аўту. Гэта агульнанацыянальны камінг-аўт, мэта якога — прыцягнуць беларусаў да праблемы ВІЧ. Кожны можа вырашыць, ці закранае яго ВІЧ-інфекцыя і што ён можа зрабіць, каб спыніць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі.

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
Вядучы івенту — доктар Дзмітрый Кароль і галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан

Падчас адкрыцця фотапраекта галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан адзначыла, што да 2030 года Беларусь можа стаць адной з краін ва Усходняй Еўропе, якая дасягне мэт ААН па зніжэнні колькасці новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, памяншэння колькасці смерцяў ад СНІДу і па зніжэнні дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ.

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ

Паводле апошніх звестак Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Беларусі пражывае 19 231 чалавек з ВІЧ. На дыспансерным назіранні знаходзяцца 18 000 чалавек. У 2018 годзе на закупку антырэтравірусных лекавых прэпаратаў для людзей з ВІЧ-статусам Беларусь выдаткуе 4 917 915 рублёў.

“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ
“Ой, а как они выглядят, а как они живут?” В Минске рассказывают о людях с ВИЧ

Праект створаны пры тэхнічнай падтрымцы БГА "Пазітыўны рух" у межах міні-гранта EATG STEPUP 2017 года.

Выстава працягнецца да 28 лістапада. Па будніх днях яе можна наведаць з 10 да 21.00. У выхадныя — з 10 да 18.00.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі