Östgruppen патрабуе адстаўкі Майры Моры з кіраўніцтва ў прадстаўніцтве ЕС

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen патрабуе адстаўкі кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майры Моры. Яны заклікаюць свой урад узняць гэтае пытанне ў ЕС. На думку праваабаронцаў, якую пераказвае Радыё "Свабода", дыпламатка дзейнічае з парушэннем асноватворных каштоўнасцяў і афіцыйнай палітыкі Еўрасаюза.

Кіраўнік шведскай арганізацыі Марцін Угла кажа, што Мора замест таго каб выразна выказаць афіцыйную лінію ЕС у падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, неаднаразова дзейнічала так, што гэта хутчэй служыла інтарэсам беларускіх уладаў.

Шведскі міністр замежных спраў Маргот Валстрэм раней сказала, што палітыка Швецыі і ЕС наконт Беларусі павінна выразна заняць пазіцыю за дэмакратыю і правы чалавека. Гэтае імкненне павінна адносіцца і да прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, мяркуе Марцін Угла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі