Орбан заклікаў ЕС аднавіць адносіны з Расіяй — BILD

Віктар Орбан

Віктар Орбан / АР

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан выступіў з шэрагам прапановаў па выніках вялікай паездкі, падчас якой ён правёў перамовы з лідарамі Украіны, Расіі, Кітая, Турцыі і экс-прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Свае прапановы Орбан сфармуляваў у лісце да кіраўніка Еўрасавета Шарля Мішэля. З дакументам азнаёміўся BILD.

Ліст складаецца з 10 пунктаў. На думку Орбана, "у цэлым можна заўважыць, што інтэнсіўнасць ваеннага канфлікту радыкальна ўзмоцніцца ў найбліжэйшай будучыні". Таму ён заклікае: правесці перамовы з Кітаем пра "мірную канферэнцыю" па Украіне і аднавіць дыпламатычныя адносіны з Расіяй.  Орбан таксама крытыкуе дзейнага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які, на яго думку, прыкладае велізарныя намаганні, каб застацца ў перадвыбарнай гонцы. "Відавочна, ён не здольны змяніць цяперашнюю палітыку ЗША, якая спрыяе вайне, таму нельга чакаць, што ён ініцыюе новы курс", — піша Орбан. Але спыніць вайну, на думку Орбана, зможа Дональд Трамп.

Нагадаем, Венгрыя цяпер старшынюе ў ЕС. Раней венгерскі прэм'ер неаднаразова перашкаджаў у ЕС вылучэнню дапамогі Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі